НАВІНЫ КАЛЕДЖА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. 

 

Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей.
Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.

 

У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак.
Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.

 

Ураду даручана ў месячны тэрмін зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання.

 

Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.


Год добраўпарадкавання закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Версия для слабовидящих

МЕНЮ САЙТА

Эксперыментальная (інавацыйная) дзейнасць